Больш за сто дзяцей з  Японіі  прымаюць у Рэспубліканскім дзіцячым цэнтры “Зубраня”.
Тут адпачнуць дзеці, якія пацярпелі ад катастрофы на АЭС “Факусіма-1” і ад разбуральнага цунамі.

Першая група ўжо прыехала. Другая будзе ў пачатку жніўня. Дзяцей чакаюць штодзённыя медыцынскія працэдуры: кіслародны кактэйль, ванны, ароматэрапія, масаж, паведамляюць на сайце Мінаблвыканкама.