На сайце Вілейскага лясгаса паведамляюць, што на Вілейшчыне ўжо ёсць ачагі  паражэння леса жукамі-караедамі.
Вілейскія лесаводы ўвесь час праводзяць агляд лесу. Найбольшыя плошчы караеднага засыхання сустракаюцца ў Ільянскім, Вязынскім, Вілейскім доследна-вытворчым, Старынкаўскім лясніцтвах.

Як і на Маладзечаншчыне, са шкоднікам тут змагаюцца пры дапамозе санітарных высечак.

Вілейскія лесаводы рэгулярна дапамагаюць ратаваць ад караеда лясы ў Старобінскім раёне.

Пра тое, як змагаюцца з караедам на Маладзечаншчыне, чытайце тут.