Нагадаем, што Ракуцёўшчыну – месца, дзе ў 1911 годзе адпачываў і натхняўся Максім, – адкрыў гісторык Генадзь Каханоўскі ў 1970-х гадах.

Дзякуючы Генадзю Аляксандравічу і іншым апантаным беларусчынай людзям з часам тут узнік музей.

Паэт Віктар Шніп дае аўтограф.
Сярод прысутных была сваячка Максіма Багдановіча.
Цвяток радзімы…

“Ракуцёўскае лета” – штогадовае рэспубліканскае свята, прысвечанае Максіму Багдановічу і яго творчасці.

Сёлета тут гучалі ўспаміны пра паэта, яго вершы, а таксама творы сучасных беларускіх літаратараў і песні бардаў.

На імпрэзе прысутнічаў унучаты пляменнік Максіма, госць з Ніжняга Ноўгарада Максім Бараховіч.

Хто хоча набыць вышыванку?
Для дзецей бібліятэка “Верасок” прапанавала “Поле цудаў” па творчасці Багдановіча.
На дзіцячай пляцоўцы.
Майстар-клас па пляценні вянкоў.
Максім Бараховіч з Ніжняга Ноўгарада распавёў, што ў іх сям’і заўсёды памяталі знакамітага продка.
Прыхільнікі паэзіі.
За чытаннем “Рэгіянальнай газеты”. Ну прыемна ж!
Прысмакі. Праўда, штучныя.
Як не скарытацца тэматычнай фотазонай?
Выступае бард і паэт з Вілейкі Уладзімір Цанунін.
Ад спёкі хаваліся пад парасонамі.
У выкананні Андрэя Мельнікава прагучала знакамітая “Пагоня”.

Фота аўтара.