28 ліпеня малую радзіму, вёску Чартавічы, што на Валожыншчыне, наведаў легендарны савецкі разведчык Аляксей Бацян.

Прыезд у Беларусь прымеркавалі да 100-годдзя службы камітэта дзяржбяспекі, якая маладзей за яго на адзін год. Узнагародзілі медалём. У Мінску ў пятніцу, 27 ліпеня, прайшоў міжнародны турнір па шахматах на кубак Аляксея Бацяна. Ён зрабіў першы ход. І вельмі ўзрушаліся масквічы, што выйгралі беларусы. На сустрэчы з вітальным словам выступіў кіраўнік КДБ Валеры Мікульчык.

Слова Аляксея Бацяна ў адказ усім прысутным.

Міхаіл Бацян з вёскі Чартавічы чакае сустрэчы з земляком. Ён некалі з Аляксеем касіў траву і гуляў у карты.На радзіме ён наведаў магілы бацькоў, блізкіх сваякоў. Пасядзеў у доме, дзе нарадзіўся. Калі картэж машын заехаў у Чартавічы, людзі выходзілі са сваіх дамоў, каб паглядзець, некаторыя падыходзілі, каб павітацца з Аляксеем Мікалаевічам і крышачку пагаварыць. Аляксей Бацян быў вельмі рад сустрэчы з землякамі, сваякамі.

Ён ганарыцца тым, што беларус. З прыездам на радзіму яго віншавалі намеснік кіраўніка Валожынскага райвыканкама Ігар Шакун, настаўніца з Сакаўшчынскай сярэдняй школы і ўручыла альбом з яго рэдкім фотаздымкам, які ўдалося знайсці іх краязнаўчаму музею.

Аляксей Бацян стаў прататыпам галоўнага героя кнігі Юліяна Сямёнава і аднайменнага фільма «Маёр Віхр», якія прысвечаныя  праведзенай у 1945 годзе аперацыі па выратаванні ад знішчэння нацыстамі польскага горада Кракаў.

Ён узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны I ступені, высокімі польскімі і чэхаславацкімі ўзнагародамі. У постсавецкай Расіі яго ўзнагародзілі ордэнам Мужнасці, а ў 2007 годзе Прэзідэнт Пуцін ўручыў яму Залатую Зорку Героя Расіі.

Па адкрытых звестках і скупых, дазволеных расказах,  ён выконваў спецыяльныя заданні ў Германіі і іншых краінах, працаваў у цэнтральным апараце Першага галоўнага ўпраўлення КДБ СССР, удзельнічаў у стварэнні групы спецыяльнага прызначэння КДБ СССР «Вымпел». А пасля адстаўкі ўжо як грамадзянскі спецыяліст яшчэ шэсць гадоў дапамагаў рыхтаваць «маладых спецыялістаў».

Сёння Аляксей Мікалаевіч усіх, хто яго ведае, здзіўляе сваімі аптымізмам і бадзёрасцю. Гэта не жартачкі пражыць 101 год. Ён выдатная гуляе ў шахматы, да дробязяў памятае падрабязнасці свайго, багатага на падзеі, жыцця.

З раднёй.
На працягу ўсяго мерапрыемства дзяжурыла “хуткая”.

І да сёння шмат што яшчэ засакрэчана. А яшчэ ганарыцца тым, што за ўвесь час яго “работы” варожая куля толькі адзін раз трохі зачапіла скронь. У “Рэгіянальнай газеце” працуе адна з пляменніц легендарнага героя стыль-рэдактар Марыя Бераснева. І яна вельмі ганарыцца сваім дзядзькам.

Фота аўтара.

• Текст доступен на языке: Русский