Маладзечанскі РАУС шукае Віталя Віктаравіча Віленскага, 1961 года нараджэння, які знік 20 ліпеня.
Мужчына зарэгістраваны па адрасе: Маладзечанскі раён, Радашкавічы, вуліца Пралетарская, 8-36.

20 ліпеня каля васьмі раніцы ён паехаў на рынак “Лябяжы” і знік.

Прыкметы: на выгляд 55-57 гадоў, рост каля 172 сантыметраў, худы, авальны смуглявы твар, прамыя бровы, сярэдні прамы нос, выступае ніжняя губа. Прамыя чорныя валасы. Ёсць барада, вусы, бакенбарды. Голас моцны, гаворка зразумелая. Памер абутку 38-39.

Асобыя прыкметы: на левай руцэ шнар ад выдаленай пухліны.

На момант знікнення быў апрануты ў карычневую куртку з капюшонам, такога ж колеру штаны, бела-карычневую кашулю, чорныя чаравікі.

Грамадзян, якім нешта вядома, просяць звяртацца ў РАУС Маладзечна па тэлефонах 8-0176-749683, 8-0176-771656, 8029-5464044 або «102».