Мерапрыемства ў падтрымку Яраслава Салаўя са Смаргоні зладзяць у 19.00 у амфітэатры ў Маладзечне.
Выступяць салісты тэатра песні “Мерыдыян” Маладзечанскага Палаца культуры і сяброў.

У канцэрце ўдзельнічаюць Алеся Кульша, Алёна Бойка-Пархімовіч, Дзмітры Іваненка, Аліна Міхалёнак, Вераніка Ліпніцкая, Ульяна Лінок, Яна Даўбенка, Надзея Сліж, Яўген Бандзюк, Ульяна Бандаронак, а таксама цыганскі спявак Рамір Баро, Юры Баравец і ансамбль “Крашчэнда”, аўтар і выканаўца Віталь Качаткоў.

Злядзяць бяспройгрышную латарэю. Уваход вольны!