Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь накіравала ў Вярхоўны Суд крымінальную справу па абвінавачанні С. – дырэктара акцыянернага таварыства – па артыкуле “Атрыманне хабару”.

Абвінавачанаму прад’явілі, што ён, выконваючы арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя функцыі ў перыяд з 12 лютага 2014 года па 15 сакавіка 2017  на тэрыторыі Мiнска i Смаргоні атрымліваў ад прадстаўнікоў арганізацый-контрагентаў хабар.

За гэты час С. у якасці хабару прыняў 105 795 еўра, 35 000 долараў ЗША і 1 340 беларускіх рублёў.

Пасля праверкі пракурор прыйшоў да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, наяўнасці дастатковых доказаў віны С., поўным і аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынстваў. Пагадзіўся з крымінальна-прававой кваліфікацыяй яго дзеянняў.

Адначасова Генеральная пракуратура заявіла іск аб спагнанні з абвінавачанага на карысць рэспубліканскага бюджэту 253 673 рублёў.

Крымінальная справа знаходзілася ў галоўным ўпраўленні па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта.

Ужытае раней да абвінавачанага заключэнне пад варту пракурор пакінуў без зменаў.