За 7 месяцаў 2018 гадоў у Беларусі загінула 22 дзіцяці. Выратавальнікі Мядзельшчыны нагадваюць бацькам: будзьце пільнымі і неабыякавымі!
Гаварыць на гэтую тэму прымушае само жыццё.  Дзеці становяцца ўсё больш бясстрашнымі, упэўненымі ў сабе. У многіх прыглушыць пачуццё самазахавання, некаторыя хочуць атрымаць папулярнасць у інтэрнэце і здзяйсняюць шмат неабдуманых учынкаў. Ім здаецца, што няшчасце можа здарыцца з  іншым, але толькі не з імі.

Сёлета ў вёсцы Путнікі Маладзечанскага раёна пры падзенні ў ваду патанула 12-гадовая дзяўчынка.

На Капыльшчыне патануў дзесцігадовы хлопчык: нырнуў у ваду і атрымаў траўму несумяшчальную з жыццём. У Кобрынскім раёне патанула дзіця, якому не было двух гадоў, у Пінскім – хлопчык 13 гадоў.

Бацькі, растлумачце сваім дзецям, што калі яны стануць сведкамі здарэння на вадзе, ні ў якім разе нельга спрабаваць самастойна ратаваць тапельца. Па статыстыцы, тонуць абодва: выратаваны і той, хто ратаваў.

Трэба адразу ж клікаць на дапамогу і патэлефанаваць па адзіным нумары Службы Выратавання «112». Адказнасць бацькоў за дзяцей – гэта выхаванне і клопат пра іх фізічнае і псіхічнае здароўе, маральнае развіццё.

Звяртаем увагу, што згодна з часткай 2 артыкула 159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь свядомае пакіданне без дапамогі асобы, якая знаходзіцца ў небяспечным для жыцця або здароўя стане і пазбаўленага магчымасці прыняць меры да самазахавання па маленстве, старасці, захворванні  караецца арыштам ці абмежаваньнем волі на тэрмін да двух гадоў са штрафам або без штрафу.