Файкоў нарадзіўся 2 лютага 1969 года, з’яўляецца выхаванцам хакейнай школы «Юнацтва». У складзе юнацкай зборнай СССР станавіўся бронзавым чэмпіёнам Еўропы. Чэмпіён Рэспублікі Беларусь сезонаў 1992-1993 і 1995-1996. З 2009 па 2011 з’яўляўся галоўным трэнераў ХК «Дынама – Шыннік».

Ён доўгі час узначальваў зборную Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, якая пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста ўпершыню ў гісторыі прабілася на чэмпіянат свету. З 2015 года па цяперашні час Юры Аляксандравіч узначальваў каманды U18, U20.

Файкова  прадставілі камандзе. Ён ўжо паспеў правесці некалькі трэніровачных заняткаў, пішуць у суполцы “Тыповае Маладзечна” ўкантакце.