У якасці абвінавачаных выступяць трое вайскоўцаў, таварышаў па службе Аляксандра. Яны будуць адказваць за атрыманне хабару, злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі ў баявой абстаноўцы і з асабліва цяжкімі наступствамі, а таксама крадзеж.
Справу будзе разглядаць Мінскі абласны суд
Прызначылі дата слуханняў па справе аб смерці салдата Аляксандра Коржыча ў Печах.

Судовае пасяджэнне пачнецца 8 жніўня ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска. Пра гэта паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

У якасці абвінавачаных выступяць трое вайскоўцаў, таварышаў па службе Аляксандра. Яны будуць адказваць за атрыманне хабару, злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі ў баявой абстаноўцы і з асабліва цяжкімі наступствамі, а таксама крадзеж.

Расследаванне справы пра смерць салдата завяршылі яшчэ ў красавіку 2018 (трагедыя здарылася ў кастрычніку 2017-га). Мама хлопца, Святлана Коржыч, не пагадзілася з высновамі следства. Яна лічыць, што яе сына забілі, а не давялі да самагубства. Яна настаяла на тым, каб цела хлопца эксгумавалі для правядзення дадатковых экспертыз.

Дарэчы, за паўгода ў Беларусі за дзедаўшчыну асудзілі столькі ж чалавек, колькі за ўвесь 2017. Змены і праверкі ў вайсковых частках прайшлі як раз пасля рэзананснай навіны пра смерць салдата Коржыча.