Тавары школьнага асартыменту прапануюць каля шасці тысяч рознічных аб’ектаў гандлю Беларусі. Ва ўсіх рэгіёнах краіны арганізаваная работа прыкладна 600 школьных кірмашоў.

У гэтым годзе пакупнікам прапануюць каля 400 мадэляў адзення дзелавога стылю для дзяўчынак і хлопчыкаў, прыкладна 300 мадэляў абутку.

Шырока прадстаўлены асартымент ранцаў, сумак і заплечнікаў, канцылярскіх тавараў і школьна-пісьмовых прылад.

Кошт экіпіроўкі (адзенне, абутак, галантарэйныя тавары (ранец, сумка), школьна-пісьмовыя і канцылярскія тавары):

вучня малодшых класаў – ад 145 да 750 рублёў;

старшакласніка – ад 214 да 890 рублёў.