Падзеі рэгіёна і Беларусі – у нашым календары.

3 жніўня

1943. 75 гадоў з пачатку першага этапа «рэйкавай вайны» партызан Беларусі на чыгуначных камунікацыях нямецкіх узброеных сіл. Пачатак вызвалення Беларусі.

1470. Заснаваны Жыровіцкі манастыр.

1615. Памёр Крыштаф Мікалай Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, заснавальнік друкарні ў Ашмяне Мураванай.

Жыровічы. Фота nemiga.info.

4 жніўня

1651. Войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Янушам Радзівілам узялі Кіеў.

1838. 180 гадоў з дня нараджэння Юзафа Беркмана (Валожын), жывапісца, удзельніка паўстання 1863-1864 гадоў.

1917. Нарадзіўся Янка Брыль, народны пісьменнік Беларусі. Памёр 25 ліпеня 2006 года. Яму належаць такія мудрыя словы: «Калі б беларуса прымусіць быць беларусам, які б атрымаўся выдатны беларус!».

Янка Брыль (злева) і Уладзімір Караткевіч. Фота sozvuchie.by.

1772. Прынятая Пецярбургская канвенцыя, паводле якой адбыўся першы тэрытарыяльны падзел Рэчы Паспалітай.

5 жніўня

1873. Восень. 145 гадоў з уводу ў эксплуатацыю магістралі Маладзечна-Мінск-Бабруйск-Гомель Лібава-Роменскай чыгункі.

6 жніўня

80 гадоў з дня нараджэння (1938) Ігара Лучанка, беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР.

1517. Францыск Скарына ў Празе выдаў першую кніжку Бібліі – першую беларускую і ўсходне-славянскую друкаваную кнігу.

8 жніўня

1919. Пачалася акупацыя Мінска польскімі вой­скамі. Доўжылася да 11 ліпеня 1920 года.

9 жніўня

60 гадоў з часу заснавання (1958) Гродзенскага медыцынскага інстытута (ад 2001 г. – Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт).

1910. Нарадзілася Ларыса Геніюш (дзяв. Міклашэвіч), паэтэса, вязень ГУЛАГу.

Ларыса Геніюш. Фота racyja.com.

1976. Памёр Іван Мележ, беларускі пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Беларусі (1972). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972, за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»). Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Нарадзіўся ў 1921 годзе.