У Мінску з-за расколіны маста на МКАД грамадскі транспарт пусцяць у аб’езд

Цяпер аўтобусы № 88С, 48, 148С, 114С, 134С і 1088-ТК у напрамку Чыжоўкі не будуць заязджаць у Лошыцу па МКАД, транспартнай развязцы «МКАД – вуліцу Чыжэўскіх», вуліцу Убарэвіча і гэтак далей па маршрутах, а ў зваротным напрамку будуць рухацца без зменаў.

Фота gusts.minsk.by

Таксама змяняецца рух аўтобусных маршрутаў № 7 і 7А, маршрутаў № 67 і № 175Э.
Аўтобус № 3С будзе спыняцца на аўтобусных прыпынках: «вуліца Лучыны», «Гімназія № 40», «Лошыца-9» ў абодвух напрамках. Таксама раніцай у гадзіну пік пусцяць больш аўтобусаў па маршруце № 98С.

Удакладніце карэкціроўкі маршрутаў на сайце прадпрыемства і улічвайце, што дабрацца з Лошыцы ў Чыжоўку можна яшчэ на аўтобусах №3С, 51 і 102.