Свята INФЕСТ правядуць 18 жніўня на экалагічнай сцяжыне “Белакорац” у Налібоцкай пушчы на Валожыншчыне.

На фестывалі будзе працаваць некалькі тэматычных зон. Будзе магчымасць наведаць дзіцячы тэатр, майстар-класы па ганчарству, стварэнні цацак. Наведнікі спартыўнай зоны папрактыкуюцца ў інклюзійўнай ёге і спартыўных танцах, даведаюцца, як працуе ручны ровар і пагуляюць у настольныя гульні.

Скончыцца фестываль выступленнем гуртоў  Akute, :B:N:, Разбітае сэрца пацана і Tomato Jam.

Будзе бясплатны траспарт з Валожына, а па рэгістрацыі – з Мінска.

Фестываль пройдзе дзякуючы падтрымцы “Валожын без бар’ераў”. Праект фінансуе  European Union in Belarus.