Кабінет трансфузіялагічнай дапамогі Вілейскай ЦРБ 16 жніўня ад 8.30 да 12.30 правядзе Дзень донара, паведамляюць у суполцы бальніцы.
Забор крові будуць праводзіць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра трансфузіялогіі і медыцынскіх тэхналогій Мінска ў будынку паліклінікі, па адрасе: Вілейка, Маркава, 29, у актавай зале,  на другім паверсе, на бясплатнай аснове.

Папярэдне можна запісацца ў трансфузіялагічнай дапамогі штодзённа ад 8.00 да 16.00 акрамя суботы, нядзелі і святочных дзён пры наяўнасці пашпарта або іншага дакумента, што пацвярджае асобу. Кабінет №513  знаходзіцца на пятым паверсе хірургічнага корпуса.

Тэлефон 8 (01771) 3-48-30.