Лётчыка, у якога багаты вдосвед пілатавання, шпіталізавалі ў ЦРБ.
У чацвер, 2 жніўня, у Салігорскім раёне адбылося надзвычайнае здарэнне – у ваду ўпаў лёгкаматорны самалёт.
Як распавёў Naviny.by дырэктар ТАА «Avia Grata» Ігар Несцяровіч, самалёт Х-32 «Бакас» выконваў авіяхімпрацы над сажалкамі Чырвонаслабодскага рыбгаса.

Кіраўнік кампаніі паведаміў, што, паводле папярэдніх дадзеных, у вінт трапіла птушка, з-за чаго самалёт упаў з вышыні каля чатырох метраў.

41-гадовы лётчык, у якога багаты досвед пілатавання (раней служыў у авіяцыі МНС), атрымаў лёгкія траўмы, з якімі быў шпіталізаваны ў ЦРБ.

У цяперашні час прычынамі інцыдэнту займаюцца спецыялісты траспартной інспекцыі сумесна з дэпартаментам авіяцыі.