Гэты від лічыўся ў Беларусі зніклым. Апошняя згадка пра матылька датаваная 1902 годам — у кнізе Арнольда «Каталог насякомых Магілёўскай губерні».

Ва Усходняй Еўропе асноўным месцам пражывання гэтага матылька з’яўляюцца Карпаты. Зафіксаваць матылька дырэктар заказніка змог у канцы ліпеня, хоць упершыню ён убачыў яго яшчэ летась.