Сайт “Планета Беларусь” апублікаваў спіс касцёлаў, дзе можна паслухаць арган. У пералік трапілі і два храмы рэгіёна.
Цікавыя і каштоўныя арганы ёсць у Гервятах на Астравеччыне і ў Будславе на Мядзельшчыне.

Будслаўскі арган зрабілі ў канцы 18 пачатку 19 стагоддзяў. Яго стварылі ў стылі ракако, упрыгожылі драўлянай разьбой і пазалотай.

У Гервяцкім касцёле ладзяць службы на беларускай, польскай і літоўскай мовах. Усе іх суправаджае гучанне старадаўняга інструмента, зробленага спецыяльна для гервяцкага храма.

Старыя арганы да сённяшняга часу захоўваюцца ў многіх беларускіх мястэчках. На жаль, не ўсе яны ў бобрым стане. майстрой, якія б маглі іх адрамантаваць і музыкаў, што ўмеюць іграць на іх, не так шмат.