Мінпрыроды з 27 ліпеня па 20 жніўня праводзіць акцыю «Адпачынак без шкоды прыродзе».

У перыяд правядзення ладзяцца рэйды па папярэджванні парушэнняў грамадзянамі прыродаахоўнага заканадаўства падчас наведвання месцаў і зон адпачынку каля вадаёмаў, аматарскага рыбалоўства, а таксама тлумачальная работа аб арганізацыі адпачынку без шкоды прыродзе.
Мінпрыроды па 20 жніўня праводзіць акцыю «Адпачынак без шкоды прыродзе», паведамілі ў прэс-службе ведамства.

У перыяд правядзення ладзяцца рэйды па папярэджванні парушэнняў грамадзянамі прыродаахоўнага заканадаўства падчас наведвання месцаў і зон адпачынку каля вадаёмаў, аматарскага рыбалоўства, а таксама тлумачальная работа аб арганізацыі адпачынку без шкоды прыродзе.

Часцей за ўсё людзі разводзяць вогнішчы ў забароненых месцах, выпальваюць сухія расліны, не прыбіраюць смецце, псуюць альбо губяць расліны, адзначаюць у ведамстве. Інспектары даюць рэкамендацыі, як адпачыць і не наносіць шкоду прыродзе, а таксама пазбегнуць штрафаў:

  • Паркаваць транспартныя сродкі ў прызначаным для гэтага месцы ці не бліжэй за 30 метраў ад берагавой лініі.
  • Не мыць аўтатранспарт у межах водаахоўных зон.
  • Не разводзіць вогнішчы ў забароненых месцах.
  • Не сячы драўнінна-хмызняковыя расліны – лепш прывозіць дровы і вугаль з сабой.
  • Не чапаць мурашнікі, гнёзды, норы дзікіх жывёл.
  • Прыбіраць за сабой смецце.