Адразу пасля разгону вечарынкі яго затрымалі на трое сутак, аднак пасля вызвалілі. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за стварэнне ўмоў для заняткаў прастытуцыяй.
Арганізатара сэкс-вечарынак пад Мінскам зноў затрымалі. Як паведамляюць на старонцы Міністэрства ўнутраных спраў у фэйсбуку, яму інкрымініруюць здзяйсненне гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару падчас гэтых самых сустрэч.

Арганізатар сэкс-вечарынак Вячаслаў Казанаў раней судзімы за згвалтаванне, забойства, разбой, крадзяжы, гаворыцца ў паведамленні.