Каманда вальшчыкаў з Беларусі ў складзе Валерыя Дуровіча, Сяргея Шкудрова і Віктара Зарэмбы пад кіраўніцтвам Уладзіміра Шута выйграла чэмпіянат свету сярод лесарубаў, які прайшоў у Лілехамеры (Нарвегія) 2—5 жніўня.

Адзін з членаў каманды Беларусі, Валеры Дуровіч, працуе ў Вілейскім доследным лясгасе.

У спаборніцтвах бралі ўдзел прадстаўнікі 27 краін.

У 2016 зборная Беларусі першы раз у гісторыі заваявала тытул чэмпіёна свету сярод лесарубаў. У Лілехамеры каманда паўтарыла поспех, распавялі “Рэгіянальнай газеце” ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.