Такі фотздымак пасля ўчарашняй буры з'явіўся ў вілейскай суполцы "вконтакте".

Сёння мы звязаліся з начальнікам Вілейскай выратавальнай станцыі Ягорам Роўдам і спыталі, як бура паўплывала на працу выратавальнай службы.

– Выязджаць нам нікуды не прыйшлося, – распавёў Ягор Аляксандравіч. – А вось на месцы працы хапіла. Каля выратавальнай станцыі паваляла дрэвы, раскідала па вадасховішчы нашы катары і нават адарвала пірс.