Бранавасарубі Cівабаларатнам прыехала ў Беларусь са Шры-Ланкі, каб атрымаць міжнародную медычную адукацыю. Цяпер яна праходзіць практыку ў аддзяленні нейрахірургіі ў Абласным клінічным шпіталі Віцебску.
Для спрашчэння свайго жыцця ў Беларусі яна скараціла імя аж на 8 літараў – Брана. Ёй вельмі падабаецца Беларусь. Бацькі дзяўчыны кажуць, што яе гэтак прыцягвае Беларусь, бо яна ўжо жыла тут у мінулым жыцці.

Дзяўчына даўно марыла пабываць у беларускай вясковай хаце. Мара здзейснілася на Вілейшчыне, у вёсцы Любкі.