Трагедыя адбылася ноччу з 3 на 4 жніўня на возеры Наўры на Мядзельшчыне, распавялі ў Мядзельскай выратавальнай станцыі.
Вядома, што 27-гадовы малады чалавек адпачываў на беразе возера ў кампаніі.

Пра тое, што ён патануў, выратавальнікам паведамілі бліжэй да раніцы 4 жніўня.

Відавочцы самі дасталі цела з вады. Міліцыя праводзіць праверку здарэння.

Вядома, што малады чалавек працаваў настаўнікам беларускай мовы на Мядзельшчыне.