5 жніўня ў вілейскі ГРАНС паведамілі пра пажар у вёсцы Нароча.
Чатыры брыгады выратавальнікаў і хуткая дапамога выехалі на месца.

Гарэў хлеў, а таксама лазня, што знаходзіліся пад адным дахам. У выніку згарэў дах на хляве. І выгараў прылазнік, у якім знаходзілася печка.

Прычыну пажару высвятляюць, распавёў “Рэгіянальнай газеце” Дзяніс Гаўрышчук, галоўны спецыяліст інспекцыі нагляду і прафілактыкі.

Людзі не пацярпелі.