Частку выкрадзенага канфіскавалі. Узбудзілі крымінальную справу.
З Вілейскага бара прыкладна ў тры гадзіны ночы 5 жніўня выкралі заплечнік з асабістымі рэчамі і двума мабільнымі. Пацярпелая – мясцовая жыхарка 1982 года нараджэння – паведаміла ў міліцыю.

У ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў устанавілі, што злачынства здзейсніў беспрацоўны мясцовы жыхар 1995 гогда нараджэння.

Частку выкрадзенага канфіскавалі.

Крымінальную справу ўзбудзілі па артыкуле “Крадзеж”.