У гэтыя дні на Мядзельшчыне ладяць трэці міжнародны музычны фестываль “У Шэметаве ў Шастаковічаў”.
З гэтых мясцін паходзіў бацька знакамітага кампазітара.

Свята ладзяць  штогод ад 2016.

Сёлета ўрачыстае адкрыццё зладзілі ў касцёле ў пасёлку Нарач. Прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі Мінаблвыканкама, шмат іншых афіцыйных асобаў.

Сярод запрошаных быў наш зямляк, ураджэнец вёскі Цынцавічы, што на Вілейшчыне, Міхаіл Казінец  – мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча.

Больш падрабязна пра Міхаіла Казінца можна пачытаць на нашым сайце.