Яўгенія Кур’якова цяпер на восьмым месяцы цяжарнасці. І не інакш як цудам жанчына ўсё, што адбываецца, не называе.

Гэта было планавае УГД. Разам з мужам Яўгенія прыехала ў сталічны медыцынскі цэнтр. Даведаліся, што дзіця здаровае і гэта дзяўчынка. Пасля вярнуліся ў родную Вілейку, а яшчэ праз некаторы час ім патэлефанавалі.

Скрыншот з відэа на сайце tvr.by

Цяпер Яўгенія запэўнівае: гэта менавіта яе дачка, ужо і імя далі – Аляксандра. У наяўнасці – выліты тата. Сям’я Кур’яковых стала першай, якая атрымала 3D-мадэль дзіцяці, што яшчэ не нарадзілася, гаворыцца ў праграме “Панарама”.

Нараджэнне дзіцяці вось у такіх лабараторных умовах займае ад некалькіх гадзін да сутак.

Друк трохмернай мадэлі – для Беларусі паслуга ўнікальная. У клініцы робяць УГД, відэафайл аддаюць айцішнікам, далей справа за 3D- прынтэрам.

Скрыншот з відэа на сайце tvr.by

Незвычайны фармат не толькі дазваляе бацькам захаваць памяць пра самы важны і цікавы этап у іх жыцці, але і для лекараў гэта дадатковая магчымасць – наглядная дыягностыка якіх-небудзь дэфектаў. Акрамя гэтага, 3D-друк дазволіць бацькам з праблемамі зроку праз дотык убачыць свайго будучага малога. Матэрыял для друку выкарыстоўваюць біяраскладальны. А значыць, большую частку часу дзіця давядзецца трымаць у герметычнай упакоўцы. Над яе дызайнам яшчэ працуюць. Можа быць, каўпак альбо ракушка. Друк пры гэтым адбываецца адразу на двух прынтэрах. У залежнасці ад памеру малога.

Мадэль дзіцяці можна зрабіць рознай вышыні – 5, 15 і 20 сантыметраў (пажаданні будучых бацькоў ўлічаць).