Вінаватая ў ДТЗ дзяўчына адвезла пацярпелую ў бальніцу. Яна сказала, што пенсіянерку не заўважыла.
Амаль дайшла да сярэдзіны праезнай часткі 6 жніўня ў Ашмянах пенсіянерка, калі яе зачапіла машына, паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Дзяўчына на «Фордзе» рухалася па вуліцы Аўдзеева ў напрамку Савецкай. Выконвала левы паварот і збіла пенсіянерку пры праездзе пешаходнага пераходу. Тая ішла па ім з правага боку. Пацярпелая ўпала, атрымала пералом рукі і пройдзе курс амбулаторнага лячэння.

Вінаватая ў ДТЗ дзяўчына адвезла пацярпелую ў бальніцу. Яна сказала, што пенсіянерку не заўважыла.