Крымінальную справу распачалі 7 жніўня па артыкуле “Крадзеж”.
У маладзечанкі 1983 года нараджэння мясцовая жыхарка 2000 года нараджэння ў парку з пакінутай на лаўцы сумкі скрала мабільнік коштам 100 рублёў і кашалёк з 4 рублямі. Здарэнне адбылося 26 ліпеня каля 23:00.

Частку выкрадзенага канфіскавалі.

Крымінальную справу распачалі 7 жніўня.  Мера стрымання не абіралася.