Маршрут велатурыста праходзіць праз 12 краін: Нарвегію, Швецыю, Латвію, Літву, Беларусь, Украіну, Малдову, Грузію, Арменію, Іран, Ірак, Пакістан. Завяршыцца падарожжа ў Індыі.
Раніцай 17 ліпеня 63-гадовы нарвежац Кеціл Утнэ адправіўся ў падарожжа на ровары з Нарвегіі ў Індыю. Гэта больш за дзесяць тысяч кіламетраў. У дарозе ён будзе знаходзіцца з ліпеня па снежань. Як адзначыў велатурыст, яго маршрут праходзіць праз 12 краін: Нарвегію, Швецыю, Латвію, Літву, Беларусь, Украіну, Малдову, Грузію, Арменію, Іран, Ірак, Пакістан. Завяршыцца падарожжа ў Індыі.

Фота Святланы Муцянскай

Нарвежац хоча больш даведацца пра паўсядзённае жыццё людзей, асабліва пра становішча дзяцей і моладзі ў гэтых краінах. Акрамя таго, па ўсім маршруце ён збіраецца павысіць свой досвед пра правы дзяцей і моладзі быць пачутымі дзяржаўнымі органамі.

Фота Святланы Муцянскай

У Беларусі пасля невялікага адпачынку нарвежскага велатурысты сустракалі на мяжы прадстаўнікі і каардынатары праектаў клуба «Ротары» (Мінск). Разам яны наведалі Ашмянскую школу-інтэрнат, з якой клуб «Ротары» даўно супрацоўнічае. Экскурсію па школе правёў дырэктар Уладзімір Бізюк. На думку нарвежскага госця, у навучальнай установе створаныя ўсе ўмовы для станаўлення і развіцця дзяцей, іх далейшай самарэалізацыі.