Супрацоўнікі Маладзечанскага міжраённага каміта дзяржкантролю праверылі, як выкарыстоўваюць бюджэтныя сродкі для арганізацыі харчавання хворых у Вілейскай раённай бальніцы.
Знайшлі пэўныя парушэнні. А менавіта няправільна закупляліся прадукты за кошт сродкаў бюджэту.  Без неабходных працэдур дзяржаўных закупак бальніца заключыла дагаворы і набыла тушкі куранят-бройлераў, малочныя прадукты.

Таксама спецыялісты камітэта дзяржкантролю адзначылі, што часам сродкі з бюджэту выкарыстоўвалі неэфектыўна. Заўважылі і іншыя парушэнні.

Па матэрыялах праверкі 13 чалавек прыцягнулі да адказнасці.