Паводле паведамлення Следчага камітэта, працягваецца расследаванне па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле “Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды”.

СК удакладняе: падчас правядзення праверкі супрацоўнікі МУС знайшлі шматлікія факты неправамернага доступу да камп’ютарнай інфармацыі, уласнікам якой з’яўляецца «БелТА», з боку службовых асобаў выдавецкага дома “Беларуская навука”, ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбаі Медыя».

Сёння праводзяць следчыя дзеянні з удзелам службовых асоб рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва», ТАА «РиэлтБай», ТАА «АйТиВи». Акрамя таго, па падазрэнні ў здзяйсненні аналагічных супрацьпраўных дзеянняў затрыманыя Аляксей Жукаў і Павел Быкоўскі.

Расследаванне працягваецца.