6 жніўня ў гаспадыні з Бубнаў, што на Вілейшчыне, зніклі 24 кураняці.
Птушкі былі ў каробцы ў хляве, накрытыя сеткай.

Раніцай гаспадыня пайшла ў хлеў карміць птушак. Усе былі на месцы, акрамя куранят.

Міліцыянеры выехалі на месца. Заўважылі, што ні дзверы хлява, ні каробка, дзе сядзелі кураняты, не пашкоджаныя. Ужо пачалі адпрацоўваць вясковы кантынгент.

Калі пачалі больш пільна разглядаць двор, заўважылі бурыя плямы крыві, што вялі да суседняга хлява. Прыйшлося разабраць шыферную сцяну.

Пад полам у хлеве ляжалі ўсе 24 кураняці. Аказалася, іх задушыў і перацягнуў туды тхор.