Напярэдадні першага верасня правядуць традыцыйныя школьныя кірмашы.
Напярэдадні першага верасня ў Маладзечне і Вілейцы зладзяць школьныя кірмашы.

У Маладзечне кірмаш правядуць каля “Універмага”, што па Прытыцкага, 27.

– Кірмаш  адбудзецца 18 жніўня, гандляваць будуць абуткам, адзеннем, канцылярскімі прыладамі і іншымі школьнымі рэчамі, – паведаміла Кацярына Страпко, выканаўца абавязкаў начальніка аддзела гандлю і паслуг Маладзечанскага райвыканкама. – Таксама па традыцыі ў школьны перыяд ля гэтай крамы у бліжэйшы час з’явіцца палатка, дзе пакупнікі таксама змогуць набыць школьныя прылады. Яна будзе працаваць па рэжыме “Універмага”.

У гэты ж дзень, 18 жніўня, за набыткамі для школы запрашаюць у Вілейцы. Гандаль развернецца на пляцоўцы ля гарадскога рынка. Тут можна будзе набыць канцылярскія прылады, форму, абутак, сумкі, заплечнікі ад айчынных і замежных вытворцаў. Час правядзення кірамаша: ад 9.00 да 14.00.