У іх возьмуць удзел каманды са Смаргонскага, Іўеўскага, Астравецкага і Ашмянскага раёнаў.
У Смаргоні 15 жніўня на базе ДУА “СШ№7” зладзяць абласныя занальныя культурна-спартыўныя мерапрыемствы для непаўналетніх «Спорт, здароўе і закон».

У іх возьмуць удзел каманды са Смаргонскага, Іўеўскага, Астравецкага і Ашмянскага раёнаў па наступных відах: стрытбол (дзяўчынкі), міні-футбол і валейбол (хлопчыкі).

Пераможцы па кожным з відаў паўдзельнічаюць у абласных фінальных спаборніцтвах, якія адбудуцца 7 верасня ў Гродна.