Сёння раніцай каля чатырох гадзін у вёсцы Заброддзе Нарочскага сельсавета гарэў драўляны дом. Цяпер спецыялісты праводзяць праверку на месцы.
Як распавёў “Рэгіянальнай газеце” Аляксандр Казакевіч, інспектар інспецыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС, гарэў драўляны дом на вуліцы Цэнтральнай.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, дом гарэў адкрытым полымем. Гаспадыня-пенсіянерка з Вілейкі выкарыстоўвала яго як лецішча.

Падчас пажару згарэў дах, пашкоджаныя сцены. Дом не прыгодны для пражывання.