Пра тое, што ў гаспадарцы ў Даўгінаве знікла кабыла, у Вілейскі РАУС паведамілі 6 жніўня.
Міліцыя выехала на месца. Аднак у той дзень жывёлу не знайшлі.

Праз пару дзён кабыла вярнулася, але не адна, а з жарабём. Аказалася, што яна сама сышла ў лес, каб нарадзіць, распавяла “Рэгіянальнай газеце” намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.