100 долараў і 115 беларускіх рублёў скралі са штаноў, пакінутых ля Вілейскага вадасховішча.
Беспрацоўны мінчанін 1989 года нараджэння купаўся ў Вілейскім вадасховішчы ля вёскі Чыжэвічы. З 16.00 8 жніўня па 8.00 9 жніўня неўсталяваны злачынца з кішэні пакінутых на беразе штаноў мінчука скраў грошы – 100 долараў і 115 беларускіх рублёў.

Крымінальную справу ўзбудзілі 9 жніўня па артыкуле “Крадзеж”.