У музеі ксяндза Уладзіслава Чарняўскага ў Вішневе цяпер ёсць два старыя фотаздымкі Валожыншчыны, набытыя нядаўна на аўкцыёне ў Германіі.

На адным, датаваным 1916 годам, у аб’ектыў фатографа трапіла цэнтральная вуліца Валожына падчас Першай сусветнай вайны. На другім – вёска Відзекаўшчына, паведамляе сайт Мінаблвыканкама.