Пажар здарыўся сёння каля дзвюх гадзін ночы.
Гарэў драўляны, накрыты шыферам, дом у Княгініне на Мядзельшчыне. Электрычнасці ў ім не было.

Дом выкарыстоўвалі як лецішча. Падчас пажару ён быў пусты.

Агонь знішчыў дах. Знутры выгарала веранда, пашкоджаныя сцены ў доме.

Па словах Ірыны Карапецян, інспектара групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС, прычыну пажару высвятляюць. Не выключаюць падпал.