Пра абставіны распавёў старшы следчы Маладзечаннскага РАУС Юры Багушэвіч.

Мужчыну, пра знікненне якога мы пісалі раней, знайшлі 7 жніўня павешаным у лесе каля станцыі Пруды.

– Дакладна вядома, што гэта зніклы Дзмітры Рубан, – распавёў “Рэгіянальнай газеце” Юры Багушэвіч. – Мужчына жыў у вёсцы Запалякі, што недалёка ад месца, дзе яго знайшлі павешаным. Але арпошняе месца, дзе ён жыў – гэта вуліца Вандыша ў Маладзечне. Адтуль мужчына 17 ліпеня пайшоў на працу. І больш не прыйшоў. На працы не з’явіўся таксама. У РАУС падалі заяву пра яго знікненне.

Па словах старшага следчага, побач з мужчынам знайшлі перадсмяротную запіску.

Двума днямі раней, 5 жніўня, у полі паміж вёскамі Падлесная і Маркава знайшлі труп жанчыны. Па словах Юрыя Багушэвіча, труп ужо быў з прыкметамі раскладання. Прыкмет гвалтоўнай смерці не заўважылі. Аднак пры жанчыне таксама знайшлі перадсмяротную запіску.

Было гэта самагубства ці не, пакуль казаць рана. Цяпер следчыя праводзяць праверкі.

У памерлай жанчыне па адзенні пазналі, зніклую ў чэрвені 67-гадовую Генорцыю Салагуб  з Маладзечна. Аднак, дакладна сказаць, што гэта яна, можна будзе толькі пасля правядзення экспертызы, распавёў Юры Багушэвіч.