На Валожыншчыне праводзяць 50-дзённы эксперымент.
З 1 жніўня Белпошта і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны краіны праводзяць эксперымент: замест паштальёнаў перыядычныя выданні і іншыя паштовыя адпраўленні разносяць сацыяльныя работнікі.

Стартавай пляцоўкай новаўвядзення абралі Валожынскі раённы вузел паштовай сувязі і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Замест пяці штатных паштальёнаў, якія пайшлі ў адпачынак, паштовую карэспандэнцыю на працягу 50 дзён будуць разносіць дзевяць сацыяльных работнікаў, што замацаваныя за адзінокімі старымі людзьмі ў дадзеных населеных пунктах. А непасрэдна пенсіі будуць выплачваць начальнікі аддзяленняў сувязі, піша minsk-region.gov.by са спасылкай на “Працоўную славу”.