11 жніўня, у суботу, супрацоўнікі міліцыі паведамілі ў Вілейскую выратавальнўю станцыю пра тое, што ў вадасховішчы ў вёсцы Рабунь, каля дамбы, патануў мужчына.
Выратавальнікі дасталі тапельца. Гэта быў 46-гадовы жыхар вёскі Рабунь.

Па словах начальніка Вілейскай выратавальнай станцыі Ягора Роўды, мужчына патануў не падчас купання, бо быў у адзенні. Побач на беразе стаяў ровар і шлёпанцы.

– Мужчына быў у нецвярозым стане, – удакладніў Ягор Аляксандравіч. – Хутчэй за ўсё з нейкай мэтай спускаўся да вады, але не ўтрымаўся і зваліўся ў вадасховішча.