У сваім звароце жыхары названых вуліц непакояцца пра стан парковак, дарог і тратуараў. “Даводзіцца мець справу са шматлікімі ямкамі, разбітымі бардзюрамі, адсутнасцю заездаў для вазкоў, што стварае велізарныя нязручнасці для жыхароў, патрабуе дарагога рамонту машын. Дарогай па вуліцы Чапаева да дома №55 карыстаецца грузавы транспарт, што падвозін тавары ў магазін. Яшчэ больш разбіваецца асфальтавае пакрыццё”.

Спасылаючыся на Закон Рэспублікі Беларусь № 96-3 “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання” ад 31 снежня 2013 года віляйчане просяць прывесці ў належны стан указаныя ўчасткі дарог і прылеглых тэрыторый. Гэта вымагае якаснага рамонту з заменай асфальта і бардзюраў.

Пакуль жыхары ближэйшых дамоў змагаюццца з ямамі на дарозе самастойна.

Праз пэўны час гараджане атрымалі адказ на свой запыт. У ім адзначана, што супрацоўнікі Вілейскага райвыканкама і ГУП “Вілейскае ЖКГ” выехалі на ўказанае месца і агледзелі ўчасткі дарогі. Факты заявачнікаў пацвердзіліся часткова. Згодна з адказам, спецыялісты заўважылі толькі нязначную ямачнасць асфальта. Ямачны рамонт на гэтым участку праводзілі летась. Сёлета пачалі рамантаваць тратуарную дарожку і пад’яздныя шляхі да дома №72 на Чапаева. Таксама замянілі дзесяць метраў разбітага бардзюра.

Тыя змены, пра якія прасілі заяўнікі, магчымыя толькі падчас капітальнага рамонту вулічна-дарожнай сеткі. А на 2018 год такі рамонт на гэтых участках незапланаваны.

Але сітуацыю ўзялі ў райвыканкаме на кантроль. Калі з’явяцца грошы, у чацвёртым квартале гэтага года на вызначаных участках правядуць ямачны рамонт.

Звярнулі таксама ўвагу заяўнікаў на тое, што зодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2017 года “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год” размеркаванне выдаткаў фонду, за выключэннем выплат, якія перадаюцца ў кансалідаваныя бюджэты абласцей і Мінска, ажыццяўляе Міністэрства транспарту і кумунікацый Беларусі.

– Атрыманы адказ нас не задаволіў, – кажа ураджэнец Вілейкі Максім Ціханаў, актывіст, па ініцыятыве якога жыхары Вілейкі сабралі подпісы і падрыхтавалі запыт. – Мы лічым, што ямачны рамонт не выправіць сітуацыю. А пакуль жыхары дамоў самастойна засыпаюць вялікія ямы на дарозе.

У сувязі з адмоўным адказам Вілейскага райвыканкама віляйчане звярнуліся ў Мінаблвыканкам і Камітэт дзяржкантролю па Мінскай вобласці. Цяпер чакаюць адказу.

Фотаздымкі Максіма Ціханава.