Калі выратавальнікі прыехалі дом гарэў адкрытым полымем.

Як распавяла “Рэгіянальнай газеце” Валянціна Сопат, інспектар групы прапаганды і агітацыі Маладзечанскага ГРАНС, з дома да прыбыцця пажарных самастойна выйшаў 64-гадовы мужчына. Яго накіравалі ў маладзечанскую ЦРБ для назірання з папярэднім дыягназам “атручванне прадуктамі гарэння”.

Гаспадар дома жыве ў Мінску. У доме, які дастаўся яму ад маці, мужчына дазволіў пажыць свайму знаёмаму.

Па словах суседзяў, увечары кватарант, які жыў у доме, распіваў спіртныя напоі са знаёмым. Прычыну пажару высвятляюць. Магчыма, здарэне адбылося з-за неасцярожнасці падчас курэння.

У выніку пажару дом выгараў знутры, цалкам абгарэў дах. Сцены захаваліся часткова.

Спецыялісты ГРАНС нагадваюць:

  • не пакідайце дзяцей без нагляду, захоўвайце запалкі ў недаступных месцах.
  • памятайце: самай распаўсюджанай прычынай пажару з’яўляецца курэнне ў ложку ў нецвярозым выглядзе.
  • рэкамендуюць таксама ўстанавіць пажарны апавяшчальнік.