На галоўнай сцэне ў цэнтры горада адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята, пройдуць канцэртныя праграмы творчых калектываў Астравеччыны, выступяць зоркі, зладзяць вячэрняе фаер-шоу. У гарадскім парку размесціцца «Горад майстроў», дзе прадставяць вырабы запрошаныя з усіх куткоў Беларусі майстры. Ноччу цэнтр горада ператворыцца ў вялікі танцпол пад адкрытым небам з удзелам вядомага сталічнага дыджэя і вядучага.

Для дзяцей абсталююць цэлы «Горад», які складаецца з атракцыёнаў, батутаў, каруселяў, электрамабіляў, роставых лялек, інтэрактыўных гульняў з аніматарамі.

Праграма мерапрыемстваў 25-26 жніўня

Плошча па Ленінскай (цэнтр Астраўца)

10.00-11.00 – Выступ ваеннага аркестра, роты ганаровай варты органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь.
11.00-12.30 – Адкрыццё свята. Канцэрт лепшых выканаўцаў і калектываў аматарскай творчасці Астравеччыны “Жыву табою, Астравец!”
12.30-14.00 – Канцэрт нацыянальнага акадэмічнага народнага хора Рэспублікі Беларусі імя Цітовіча.
14.00-14.30 – Канцэртная праграма народнага струннага ансамбля «Кантрасты» Смаргонскага раёна.
14.30-15.10 – Ушаноўванне маладых, якія зарэгістравалі шлюб 25 жніўня, юбіляраў сумеснага жыцця.
15.10-16.10 – Канцэртная праграма народных калектываў Астраўца.
16.10-17.00 – Выступ этнагурта “PAWA” (Мінск).
18.00-20.00 – Канцэрт фіналістаў рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2018.” Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з удзелам артыстаў беларускай эстрады.
20.10-21.00 – Канцэрт моладзевай кавер-групы “Вегас бэнд” Астраўца.
21.00-22.30 – Канцэрт беларускага спевака Дзмітрыя Калдуна.
22.30-23.15 – Вогненнае шоу.
23.15-01.00 – Шоу-дыскатэка пад адкрытым небам з удзелам беларускага ды-джэя, вядучага з Мінска.
09.00-23.00 – Выязны святочны гандаль. Рэстаран пад адкрытым небам.
09.00-16.00 – Выстава-прэзентацыя падворкаў, аб’ёмных кампазіцый арганізацый, прадпрыемстваў Астравеччыны «З 550-гадовым юбілеем, Астравец!»

Храм святых апосталаў Пятра і Паўла ў Астраўцы

09.00-11.00 – Боская літургія.

З 12.00 на працягу дня Батлейка (дзіцячы лялечны тэатр), Касцёл Святых Космы і Даміяна ў Астраўцы.
10.00-11.00 – святая імша за ўсіх жыхароў Астраўца, Касцёл Святой Тройцы ў аг. Гервяты.
16.00-17.00 – Канцэрт арганнай музыкі. Экскурсія.

Адкрытая пляцоўка ля фізкультурна-аздараўленчага комплексу

10.00 – Адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Адкрытая пляцоўка ля пажарна-аварыйна-выратавальнай часці

09.30 – Урачыстае адкрыццё пажарна-аварыйна-выратавальнай часткі №3 Астраўца.

Пляж каля вадаёма ў другім мікрараёне Астраўца

10.00-11.00 – Спартыўнае свята «Плаванне «На чым папала».
11.00-17.00 – Турнір па пляжным валейболе.
13.00-15.00 – Спаборніцтвы па сілавым экстрыме «Астравецкі асілак-2018».

Гарадскі парк Астраўца па Ленінскай

На працягу дня:
– выстава-продаж дэкаратыўна-прыкладнай творчасці “Горад майстроў”;
– фотовыставка “Астравеччына – мая малая Радзіма”;
– фестываль сямейных традыцый Астравецкай раённай арганізацыі РГА”Белая Русь”;
– выстава дзіцячай творчасці.

Памяшканне ЗАГСа (Кастрычніцкая, 1)

На працягу дня “Мастакі – гораду!” Выставы жывапісу Бірутэ Куцкайтэ, Тэрэзы і Вікторыі Варановіч

Востраў ля Храма святых апосталаў Пятра і Паўла, набярэжная Лошы

10.30 – Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «Ласось»
09.30-19.00 – Інтэрактыўная зона «Вада»;
– спаборніцтвы на водных роварах (катамаранах);
– спаборніцтвы радыёкіраваных катэраў;
– майстар-класы па вырабе паруснікаў.
19.00-19.30 – Масавы запуск паруснікаў па Лошы.
10.00-19.00 – Інтэрактыўная зона «Вецер»
– фестываль паветраных змеяў;
– майстар класы па вырабе паветраных змеяў і круцёлак;
– конкурсная праграма;
– сады ветру;
– масавы запуск паветраных змеяў жыхарамі Астраўца.
16.00-16.45 – Прафесійнае шоу паветраных фігур.
12.00-18.00 – Інтэрактыўная зона «Сонца»: фудкорт на траве (падрыхтоўка і раздача ежы гасцям мерапрыемства).
13.30-15.00 – Навукова-папулярнае ток-шоу «Навука смачна»
15.00-16.00 – Забаўляльнае гастранамічнае шоу
10.00-19.00 – Інтэрактыўная зона «Атам»
– гіганцкі канструктар,
– атамныя гульні,
– бяспройгрышная латарэя,
– атамны хранограф,
– атамныя прафесіяналы
23.30 – Святочны феерверк. Святло-лазэрнае шоу

Кінаканцэртная зала “Астравец” (Кастрычніцкая, 3)

09.00-18.00 – Выстава-конкурс на лепшую музейную экспазіцыю «Гісторыя Астраўца»
15.00-18.00 – Дэманстрацыя відэароліка пра Астравец.
– Прэзентацыя кнігі Мартыновай «Гісторыя Астравецкай сярэдняй школы №1»
– Навукова-практычная канферэнцыя «Навуковая і культурная спадчына Астравеччыны»
– Пляцоўка каля кінаканцэртнай залы “Астравец” (Кастрычніцкая, 3)
На працягу дня праца дзіцячых атракцыёнаў (батуты, горкі, электрамабілі)

Гульнявыя праграмы для дзяцей

13.00-15.00 – Раённае творчае мерапрыемства:
– «Юныя прыхільнікі паэзіі»;
– «Танцавальны МIX»;
– «Нашых песень дзіўнае жыццё»;
– «Парад музычных інструментаў»
15.00-18.00 – Фестываль моладзевай творчасці БРСМ «Я люблю свой горад!»
09.00-18.00 – Выстава-конкурс макетаў «Астравеччына ў мініяцюры» (намінацыі «Мадэль горада Астраўца», «Славутасці малых архітэктурных формаў», «Я і мой горад: учора і сёння», «Астравец будучыні»)
Выстава-конкурс на лепшую самаробную кнігу «З юбілеем, родны горад!»

Аўтамабільная стаянка ля будынка старога млына па Кастрычніцкай

На працягу дня
-Выстава тэхнікі «Рэтра і Кастам Мота». Святочная фотазона

Стадыён СШ №2  Астраўца

12.30-13.30 – Ваенная палявая кухня: салдацкая каша, вуха (бясплатна).
13.00-13.30 – Паказальныя выступленні кінолагаў, дэманстрацыя элементаў пажаратушэння, выстава парод службовых сабак.
На працягу дня
– Выстава ваеннай, спецыяльнай тэхнікі РАНС.
– Цэнтр бяспекі для дзяцей: спаборніцтвы па пажарным спорце, гульні, майстар-класы.
На працягу дня ў Астраўцы
Дэманстрацыйныя палёты пілотаў-дэльтапланерыстаў, аглядныя палёты на дэльтаплане, верталёце (пры спрыяльных умовах надвор’я)
– Праца вулічных хадулістаў-аніматараў, «жывых статуй»
– Праца луна-парку (атракцыёнаў)

ГУ «Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» (танцавальная зала «Галактыка»)
01.00-03.00 – Святочная дыскатэка.