Маладзечанскія электрасеткі ўзначаліў Павел Гарудка.
Ён нарадзіўся ў Маладзечне ў 1978 годзе. Скончыў другую школу, Маладзечанскі політэхнікум, політэхнічную акадэмію (цяпер БНТУ).

Ад жніўня 2015 года працаваў галоўным інжынерам прадпрыемства, паведамілі ў аддзеле кадраў.

Пасля звальнення Сяргея Сарычава    Павел Гарудка выконваў абавязкі кіраўніка.