13 жніўня вілейскія следчыя ўзбудзілі крымінальную справу супраць 32-гадовага віляйчаніна, які адкрыта скраў у адным з магазінаў горада бутэльку “Савецкага шампанскага” коштам каля сямі рублёў.
– Мужчына прыйшоў у магазін, узяў бутэльку і накіраваўся да выхаду,  –  распавядае падрабязнасці здарэння намеснік начальніка Вілейскага РАСК Аляксандр Путырскі.  – Прадаўцы казалі яму, што трэба заплаціць, а той адказаў “мне без розніцы” і выйшаў з магазіна.

Прадаўцы беглі ўслед, але мужчына плаціць не збіраўся.

Больш за тое, за гэты час ён ужо паспеў выпіць шампанскае.