ДТЗ адбылося сёння, 15 жніўня, каля 9.00 на 103 кіламетры аўтадарогі Барысаў-Ашмяны. Жыхар Расіі на аўтамабілі «Хонда Акорд» рухаўся ў напрамку Барысава.

– На закругленні дарогі направа мужчына не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся на дах, – распавёў старшы дзяржаўтаінспектар ДПС АДАІ Вілейскага РАУС Генадзь Сяськоў.

Расіяніна з цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў Вілейскую ЦРБ, дзе яму аказалі медычную дапамогу.

Фота забяспечанае Генадзем Сяськовым

Па словах Генадзя Сяськова, кіроўца 1964 года нараджэння ехаў да мамы ў Расію, пасажыраў у салоне не было, за рулём быў цвярозы.